14 лістапада ў Нацыянальным статыстычным камітэце Рэспублікі Беларусь адбылося пасяджэнне прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з экспертамі другой місіі Глабальнай ацэнкі нацыянальнай статыстычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь. Яе мэта – аналіз і ацэнка адпаведнасці дзяржаўнай сістэмы статыстыкі еўрапейскім стандартам, якія ўключаюць асноўныя прынцыпы афіцыйнай статыстыкі ААН, Кодэкс нормаў еўрапейскай статыстыкі (КНЕС), а таксама Кампендыум статыстычных патрабаванняў Еўрастата. Арганізатарам мерапрыемства з'яўляецца Статыстычная служба Еўрапейскага Саюза (Еўрастат).
У якасці запрошаных экспертаў выступілі прадстаўнікі Еўрастата, Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю (ЕАСГ), Еўрапейскай Камісіі ААН (ЕЭК ААН), а таксама незалежныя спецыялісты.
Падчас мерапрыемства абмяркоўвалася дзейнасць Міністэрства адукацыі як органа, упаўнаважанага на вядзенне статыстыкі ў сферы адукацыі. Асобную ўвагу ўдзельнікі сустрэчы надалі пытанням нарматыўна-прававога забеспячэння статыстычнай дзейнасці, аналізу інструментара, эфектыўнасці арганізацыі статыстычных працэсаў, працы з рэспандэнтамі і карыстальнікамі, а таксама выкарыстання статыстыкі адукацыі для мэт устойлівага развіцця. Кіраўніцтвам ГІАЦ Мінадукацыі была прадстаўлена інфармацыя аб дасягненнях і наступных кроках у сферы арганізацыі статыстычнай дзейнасці Міністэрства адукацыі.
Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі перспектыўныя кірункі развіцця ўліку ў сферы адукацыі на фоне сусветных тэндэнцый.
Па выніках Глабальнай ацэнкі нацыянальнай статыстычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь міжнароднымі экспертамі будзе падрыхтаваны падрабязную справаздачу і дадзены рэкамендацыі па прыярытэтных кірунках далейшага развіцця нацыянальнай статыстычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь.