Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Інфармацыя. Пэўнасць. Тэхналогіі
6-7 лютага ў Маскве адбылася ІІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Праектаванне будучыні і гарызонты лічбавай рэальнасці”. На працягу двух дзён удзельнікі разглядалі і абмяркоўвалі такія тэмы, як развіццё эканомікі, сацыяльнай сферы, культуры, навукі і адукацыі ў кантэксце іх лічбавізацыі. Акрамя гэтага, яны атрымалі магчымасць вывучыць прынцыпы работы праекта “Маскоўская электронная школа” (МЭШ), які з’яўляецца сістэмай арганізацыі дзейнасці ўстаноў адукацыі і кіравання адукацыяй, у якім спалучаюцца традыцыйныя парадыгмы і ІКТ-тэхналогіі.