Выстава “Сусвет Інтэрнету” адкрылась у дзіцячым філіяле Гродненскай бібліятэкі імя Е. Ф. Карскага. Мырапрыемства арганізавана кампаніяй МТС сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЭФ) і накіравана на фарміраванне ў школьнікаў ведаў аб правілах бяспечных паводзінаў у Сетцы.
Экспазіцыя “Сусвета Інтэрнету” – гэта шэсць інтэрактыўных зон, дзе дзеці знаёмяцца з гісторыяй Інтэрнету, вучацца асноўным прыёмам абароны асабістых дадзеных і сеткаваму этыкету. У форме гульні школьнікі набываюць веды аб тым, як стварыць надзейныя паролі для сваіх сацыяльных сетак, якую інфармацыю пра сябе не трэба размяшчаць анлайн і як абараніць гаджэты ад шкодных праграм.
Акрамя гэтага, на адным з стэндаў школьнікі праходзяць апыт на тэму кібербулінга. Вынікі даследвання будуць накіраваны на павышэнне бяспекі дзяцей у сетках.
“Інтэрнет – гэта ўнікальная прастора, якая з’яўляецца выдатнай крыніцай атрымання новых ведаў. Ён пранізвае ўсе сферы нашага жыцця. Пры гэтым, найбольш уразлівая катэгорыя, на якую распаўсюджваецца як станоўчы, так і негатыўны ўплыш Глабальнай сетцы, становяцца дзеці. Не заўсёды ў падрастаючага пакалення ёсць разуменне, што праблемы, з якімі яны могуць сутыкнуцца ў інтэрнет-прасторы, не менш небяспечныя, чым у рэальным свеце. Таму, сумесна з кампаніяй МТС, мы арганізавалі выставу “Сусвет Інтэрнету”, якая накіравана на навучэнне бяспечным паводзінам школьнікаў у сетцы. У планах развіваць гэты праект і ў наступным годзе”, - адзначыў дырэктар ГІАЦ Мінадукацыі Юрый Круглік.
“Інтэрнет сёння іграе важнейшую інфармацыіную і сацыяльную роль, і дзеці даўно адчуваюць сябе часткай гэтага асяроддзя. З улікам такой уцягнутасці важна навучыць дзяцей карыстацца гэтым рэсурсам пісьменна, для гэтага і была створана выстава “Сусвет Інтэрнету”, фармат якой дазваляе ў форме гульні данесці школьнікам інфармацыю пра кібербяспеку і правілах сеткавага этыкету. МТС, як сацыяльна адказная кампанія, развівая тэхналогіі, імкнецца рабіць іх бяспечнымі для дзяцей”, - адзначыла кіраўніца PR-групы кампаніі МТС Вікторыя Здзярская.
Упершыню “Сусвет Інтэрнету” адкрыўся ў Нацыянальнай бібліятэцы ў верасні 2018 года, затым пераехал у Гомель. Гэтым летам больш за 4 тысячы школьнікаў з 22 краін наведалі яе ў дзіцячым лагеры “Зубронак”, у лістападзе экспазіцыя завяршае работу ў гораде Глыбокае Віцебскай вобласці. Усяга за час працы выставу наведалі каля 11 000 рабят.