У часопісе публікуюцца артыкулы ў галіне тэхнічных і эканамічных навук. Выданне прысвечана аналізу працэсаў лічбавай трансфармацыі эканомікі і, у прыватнасці, сістэмы адукацыі. «Лічбавая трансфармацыя» задавальняе аб'ектыўную патрэбнасць у актуальнай інфармацыі па пытаннях ўкаранення і выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій ў адукацыі, эканоміцы, дзяржаўным кіраванні, прамысловасці і іншых сферах грамадскага жыцця. Мэтавая аўдыторыя часопіса – беларускія і замежныя даследчыкі (у т. л. дактаранты, аспіранты), работнікі сферы адукацыі і IT-спецыялісты, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання. Тэрыторыя распаўсюджвання – Рэспубліка Беларусь і краіны СНД. Часопіс выходзіць штоквартальна. Загадам ВАК Рэспублікі Беларусь часопіс «Лічбавая трансфармацыя» уключаны ў пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў. Таксама выданне ўваходзіць у такія навуковыя базы дадзеных, як РIНЦ, Google Scholar, DOAJ, Ulrich's Periodicals Directory.
“Лічбавая трансфармацыя” – гэта часопіс адкрытага доступу. Усе выпускі знаходзяцца на сайце https://dt.giac.by. Акрамя таго, можна аформіць падпіску на друкаваную версію часопіса. Падпісныя індэксы: 75057 - для індывідуальных падпісчыкаў, 750572 - для ведамасных падпісчыкаў.