Электроны зварот грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – грамадзяне), юрыдычных асоб, а таксама іх прадстаўнікоў, накіроўваюцца заяўнікамі і разгледжваюцца ўстановай “Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь” у межах кампетэнцыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” (далей – Закон “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”).
Да звароту таксама дадаюцца дакументы аб рэзультатах папярэдняга разгляду зваротаў і іншых дакументаў і (або) звестак, неабходных для вырашэння пытанняў, якія выкладзены ў зваротах.
Электронныя звароты, якія паступілі ва ўстанову “Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь”, разглядаюцца не пазней пятнаццаці дзён, а тыя, што патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі – не пазней аднаго месяца.
У выпадку, калі для рашэння выкладзеных у зваротах пытаннях неабходна ажыццяўленне пэўных дзеянняў (выкананне работ, аказанне паслуг), атрыманне інфармацыі з замежнай краіны ў тэрмін больш, чым месяц, заяўнікам, не пазней аднаго месяца з дня, які ідзе з моманту паступлення зваротаў, адпраўляецца пісьмовае паведамленне з тлумачэннем прычын перавышэння месячнага тэрміну і тэрмінаў здяйснення такіх дзеянняў (выкананне работ, аказанне паслуг) або разгляду зваротаў па сутнасці.
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўніка, які быў указаны ў электронным звароце. Пісьмовыя адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў выпадках, устаноўленых Законам «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (частка другая пункта 5 артыкула 25).
Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме ты жа спосабам, якім быў дасланы электронны зварот.
Ананімныя звароты, г.зн. звароты заяўнікаў, у якіх не пазначана прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы грамадзяніна або адрас яго жыхарства (месца знаходжання) або найменаванне юрыдычнай асобы (поўнае або скарочанае) ці месца яго знаходжання, або дадзеныя, азначаныя вышэй, не адпавядаюць рэчаіснасці, не належаць разгляду, калі яны не змяшчаюць звестак аб злачынстве, якое рыхтавалася, рыхтуецца ці будзе рыхтавацца.
Электронны зварот можа быць пададзены шляхам запаўнення формы, што змешчана ніжэй, або накіраваннем на адрас электроннай пошты info@giac.by .
Адказ на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці можа быць абскарджана ў Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь у парадку, устаноўленым Законам "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".
Падаць электронны зварот у Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь можна праз пераход па наступнай спасылцы